КантактУмовы карыстання вэб-сайтамПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesКантакт

Палітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookies

HomeПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookies

Палітыка канфідэнцыяльнасці

Дадзеная Палітыка Канфідэнцыяльнасці вызначае асновы парадку апрацоўкі персанальных дадзеных наведвальнікаў вэб-сайта www.pfizer.by прыватнай кампаніі з абмежаванай адказнасцю "Pfizer Export B.V." (Аператар) у частцы дзейнасці Прадстаўніцтва прыватнай кампаніі з абмежаванай адказнасцю "Pfizer Export B.V." (Каралеўства Нідэрландаў) у Рэспубліцы Беларусь, уладальніка вэб-сайта.

Вы можаце наведваць вэб-сайт без разгалашэння інфармацыі пра сябе. Такім чынам, мы не апрацоўваем персанальныя дадзеныя карыстальнікаў вэб-сайта.

Вашы асабістыя дадзеныя як суб'екты асабістых дадзеных будуць збірацца і апрацоўвацца толькі ў выпадку вашага звароту праз накіраванне электроннага ліста на адрас электроннай пошты, указаны ў раздзеле гэтага вэб-сайта «Кантакты». У спіс апрацаваных асабістых дадзеных уваходзяць: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), сутнасць звароту, іншыя асабістыя дадзеныя, указаныя ў звароце. Дадзены спіс можа адрознівацца ў залежнасці ад таго, якія дадзеныя вы пазначыце ў звароце. Тэрмін захоўвання асабістых дадзеных - 5 гадоў з даты апошняга звароту. Калі апрацоўка вашых дадзеных, атрыманых з дапамогай такога звароту, патрабуе атрымання згоды, вам будзе накіравана форма згоды для падпісання і накіравання нам альбо ваш зварот разам са змешчанымі ў ім дадзенымі будзе выдалены.
Вы згодны з тым, што вашыя асабістыя дадзеныя, сабраныя Pfizer, могуць перадавацца іншым філіялам у рамках групы кампаній Pfizer, спіс якіх даступны на www.pfizer.com, пры ўмове атрымання вашай згоды на такую апрацоўку.

Для мэт дадзенай Палітыкі канфідэнцыйнасці апрацоўка асабістых дадзеных уключае ў сябе наступныя дзеянні: збор, сістэматызацыю, захоўванне, змяненне, выкарыстанне, абязлічванне, блакіраванне, прадастаўленне, выдаленне, як з выкарыстаннем сродкаў аўтаматызацыі, так і без іх.

Выкарыстанне cookies

Pfizer можа збіраць інфармацыю пра вас з дапамогай «cookies». Cookies – гэта невялікі файл, складзены з літар і лічбаў, які захоўваецца на вашым камп’ютары, пры ўмове вашай згоды. Гэтыя файлы могуць паведаміць нам, як і калі наведваюцца старонкі на вэб-сайце і якой колькасцю людзей. З дапамогай інфармацыі, якую мы атрымліваем пры выкарыстанні гэтай тэхналогіі, мы спадзяемся палепшыць нашы сайты.

Ваш вэб-браўзер можа быць усталяваны так, каб дазволіць вам кантраляваць, ці будзе ён прымаць cookies, блакіраваць cookies або паведамляць усякі раз, калі вам дасылаецца cookies. Калі ваш браўзер блакіруе cookies, вэб-сайты з падтрымкай cookies не будуць ідэнтыфікаваць вас, калі вы вернецеся на сайт, і некаторыя функцыі сайта могуць быць страчаны. У раздзеле «Дапамога» вы можаце даведацца, як спыніць прыём cookies на вашым браўзеры. Каб даведацца больш аб cookies, у тым ліку паглядзець, якія cookies былі ўсталяваны, і кіраваць імі або выдаліць іх, наведайце http://www.allaboutcookies.org/.

У дапаўненне да cookies Pfizer, некаторыя трэція асобы могуць дасылаць cookies на камп’ютар па розных прычынах. Напрыклад, мы часам выкарыстоўваем Google Analytics і/або WebTrends, якія з’яўляюцца аналізуючымі праграмамі, якія дапамагаюць нам зразумець, як наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з нашымі вэб-сайтамі. Любые ссылки третьих сторон или реклама на нашем сайте также могут использовать cookies. Любыя спасылкі трэціх асоб або рэклама на нашым сайце таксама могуць выкарыстоўваць cookies. Вы можаце атрымаць гэтыя cookies, націснуўшы на спасылку, якая накіруе на сайт трэцяй асобы ці рэкламы. Мы не кантралюем збор або выкарыстанне інфармацыі гэтымі трэцімі асобамі, і гэтыя cookies трэціх асоб не з’яўляюцца суб’ектам дадзенай Палітыкі канфідэнцыяльнасці. Вы павінны звязацца з гэтымі кампаніямі напрамую, калі ў вас ёсць нейкія пытанні наконт збору і/або выкарыстання імі інфармацыі.

Акрамя таго, мы можам выкарыстоўваць іншыя сістэмы адсочвання, такія, як піксельныя тэгі. Піксельныя тэгі, якія часам называюць вэб-маякамі, падобны па функцыям з  cookies, але з-за іх нязначнага памеру яны не бачны. Тым не менш, яны выкарыстоўваюцца для перадачы пэўнай інфармацыі нашым серверам, для персаналізацыі вэб-сайтаў і адсочвання вашых наведванняў іншых вэб-сайтаў Pfizer. Акрамя таго, мы таксама можам выкарыстоўваць піксельныя тэгі ў нашых HTML пісьмах.

ПРАВА СУБ'ЕКТАЎ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫ

1. ПРАВА АДКЛIКАЦЬ ЗГОДУ
ЗМЕСТ ПРАВА. 
Вы маеце права ў любы час без тлумачэння прычын адклікаць сваю згоду праз падачу заявы.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАВА. На працягу 15 дзён пасля атрымання заявы пры адсутнасці іншых падстаў для апрацоўкі дадзеных мы спынім апрацоўку вашых персанальных дадзеных, ажыццявім іх выдаленне і паведамім вам пра гэта.
Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці выдалення мы прымем меры па недапушчэнні далейшай апрацоўкі вашых персанальных дадзеных, уключаючы іх блакаванне, і паведамім вам пра гэта.

2. ПРАВА НА АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ
ЗМЕСТ ПРАВА. 
Вы маеце права на атрыманне інфармацыі, якая тычыцца апрацоўкі вашых персанальных дадзеных, якія змяшчаюць:

  • назву і месца знаходжання аператара;

  • пацверджанне факту апрацоўкі персанальных дадзеных аператарам (ўпаўнаважанай асобай);

  • персанальныя дадзеныя і крыніцу іх атрымання;

  • прававыя падставы і мэты апрацоўкі персанальных дадзеных;

  • тэрмін, на які дадзена згода;

  • назву і месца знаходжання ўпаўнаважанай асобы, калі апрацоўка персанальных дадзеных даручана такой асобе;

  • іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам.

Інфармацыя прадастаўляецца бясплатна пасля атрымання адпаведнай заявы.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАВА. На працягу 5 рабочых дзён пасля атрымання вашай заявы мы прадаставім указаную інфармацыю альбо паведамім вам аб прычынах адмовы ў яе прадастаўленні.

3. ПРАВА НА ЗМЯНЕННЕ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ
ЗМЕСТ ПРАВА. 
Вы маеце права патрабаваць унясення змяненняў у вашы персанальныя дадзеныя ў выпадку, калі яны з'яўляюцца няпоўнымі, састарэлымі або недакладнымі, праз падачу заявы з дадаткам адпаведных дакументаў і (або) іх завераных копій, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення змяненняў.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАВА. На працягу 15 дзён пасля атрымання заявы мы занясем адпаведныя змены і паведамім вам пра гэта альбо паведамім аб прычынах адмовы ўнесці змены.

4. ПРАВА НА АТРЫМАННЕ ІНФАРМАЦЫІ АБ ПРАДАСТАЎЛЕННІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ ТРЭЦІМ АСОБАМ
ЗМЕСТ ПРАВА. 
1 раз у каляндарны год вы маеце права бясплатна атрымаць інфармацыю аб прадастаўленні вашых персанальных дадзеных трэцім асобам праз падачу адпаведнай заявы.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАВА. На працягу 15 дзён пасля атрымання заявы мы прадаставім вам інфармацыю аб тым, каму і якія персанальныя дадзеныя падаваліся на працягу года, які папярэднічаў даце падачы заявы, альбо паведамім вам аб прычынах адмовы ў прадастаўленні такой інфармацыі.

5. ПРАВА НА СПЫНЕННЕ АПРАЦОЎКІ ПЕРСАНАЛЬНЫХ ДАДЗЕНЫХ
ЗМЕСТ ПРАВА. 
Вы маеце права запатрабаваць бясплатнага спынення апрацоўкі вашых персанальных дадзеных, у тым ліку іх выдаленне праз падачу заявы. Мы маем права адмовіць вам у спыненні апрацоўкі вашых персанальных дадзеных і (або) іх выдаленні пры наяўнасці падстаў для апрацоўкі персанальных дадзеных.
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАВА. На працягу 15 дзён пасля атрымання заявы мы спынім апрацоўку вашых персанальных дадзеных, а таксама ажыццявім іх выдаленне і паведамім вам пра гэта. Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці выдалення вашых персанальных дадзеных мы прымем меры па недапушчэнні далейшай апрацоўкі персанальных дадзеных, уключаючы іх блакаванне, і паведамім вам пра гэта.

6. ПРАВА НА АБСКАРДЖАННЕ ДЗЕЯННЯЎ (БЯЗДЗЕЯННЯ) І РАШЭННІ АПЕРАТАРА
ЗМЕСТ ПРАВА. 
Вы маеце права абскардзіць нашы дзеянні (бяздзейнасць) і рашэнні, якія парушаюць вашы правы пры апрацоўцы персанальных дадзеных, у Нацыянальны цэнтр абароны персанальных дадзеных.
Прынятае Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных дадзеных рашэнне можа быць абскарджана вамі ў судзе.

Каб рэалізаваць свае правы, прадугледжаныя п.2-5, неабходна падаць заяву аператару, кантакты пазначаны ў ніжняй частцы гэтага вэб-сайта. Права адклiкаць згоду рэалізуецца ў той жа форме, з дапамогай якой была атрымана згода.

Гэтая палітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookies можа быць зменена намі ў любы час. Калі ласка, перыядычна правярайце гэты сайт, каб быць інфармаванымі аб любых зменах

Пра насКантактУмовы выкарыстанняПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesПрадстаўнiцтва прыватнай кампанii з абмежаванай адказнасцю «PfIzer Export B.V.» (Каралеўства Нiдэрландаў) у Рэспубліцы Беларусь
Праспект Дзяржынскага 8, пам 403, 220036, Мiнск, Беларусь
© 2002-2023 Pfizer Беларусь. Усe правы ахоўваюцца. PP-UNP-BLR-0035 September 2023