Пра нас
Добрае здароўе жыццёва важна для ўсіх нас, і рашэнне найбольш актуальных праблем аховы здароўя ў сучасным свеце з’яўляецца першапачатковай мэтай. Таму мы, у Pfizer, імкнёмся выкарыстоўваць навуковыя распрацоўкі і нашы глабальныя рэсурсы для паляпшэння здароўя і дабрабыту на кожным этапе жыцця. Мы імкнемся забяспечыць доступ да бяспечных, эфектыўных і даступных лекаў, а таксама звязаных з імі паслуг аховы здароўя людзям, якія маюць у іх патрэбу.
Сёння нам належыць адзiн з вядучых партфеляў прэпаратаў для лячэння і прафілактыкі розных захворванняў у шырокім дыяпазоне тэрапеўтычных напрамкадзiн з вядучых партфеляўаў; мы таксама валодаем шматабяцаючымі новымі распрацоўкамі, якія здольны кінуць выклік некаторым з самых страшных захворванняў нашага часу, такім як хвароба Альцгеймера і рак.
У адпаведнасці з нашымі абавязацельствамі як адной з вядучых сусветных інавацыйных біяфармацэўтычных кампаній, мы супрацоўнічаем са спецыялістамі аховы здароўя, урадамі і мясцовымі суполкамі для падтрымання і пашырэння доступу да надзейнай і даступнай медыцынскай дапамогі па ўсяму свету. Вось ужо 170 гадоў Pfizer імкнецца палепшыць жыццё тых, хто разлічвае на нас.