КантактУмовы карыстання вэб-сайтамПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesКантакт

Этыка 

HomeАдказнасць 

У кампаніі Pfizer мы верым, што, толькі прытрымліваючыся асноўных каштоўнасцяў у нашай дзейнасці, мы садзейнічаем рэалізацыі місіі па паляпшэнні здароўя людзей ва ўсім свеце і ствараем доўгатэрміновую каштоўнасць для нашых партнёраў.

Такім чынам, мы імкнёмся падтрымліваць высокія этычныя стандарты ва ўсім: ад даследаванняў і распрацовак да продажаў і маркетынгу. Мы прыкладаем намаганні для фарміравання разнастайнасці ў кампаніі і далучэння ў дзейнасць усіх нашых калег, прытрымліваемся кліент-арыентаванага падыходу да нашага бізнесу, і спрыяем развіццю суполак, у якіх мы жывём і працуем. Мы імкнёмся забяспечыць пастаянны прагрэс у сферы інавацый, разумна размяркоўваючы свае рэсурсы і супрацоўнічаючы з нашымі партнёрамі па ўсім свеце.

Мы жадаем, каб людзі ведалі і разумелі, што мы робім і як мы гэта робім. Мы імкнемся да празрыстасці ў сваёй працы і адносінах з работнікамі сістэмы аховы здароўя і арганізацыямі аховы здароўя. Просты і адкрыты абмен інфармацыяй аб гэтых узаемаадносінах, як мы спадзяемся, дапаможа растлумачыць важнае значэнне гэтых адносін для лячэння пацыентаў.

Мы мяркуем, што празрыстасць раскрыцця інфармацыі мае важнае значэнне для стварэння і падтрымкі ўпэўненасці ў нас і ў нашых леках і рашуча падтрымліваем працу, праведзеную Еўрапейскай федэрацыяй фармацэўтычнай прамысловасці і асацыяцый (EFPIA) для павышэння празрыстасці ўсёй фармацэўтычнай прамысловасці.

Пра насКантактУмовы выкарыстанняПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesПрадстаўнiцтва прыватнай кампанii з абмежаванай адказнасцю «PfIzer Export B.V.» (Каралеўства Нiдэрландаў) у Рэспубліцы Беларусь
Праспект Дзяржынскага 8, пам 403, 220036, Мiнск, Беларусь
© 2002-2023 Pfizer Беларусь. Усe правы ахоўваюцца. PP-UNP-BLR-0035 September 2023