КантактУмовы карыстання вэб-сайтамПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesКантакт

Умовы карыстання

HomeУмовы карыстання вэб-сайтам

Сардэчна запрашаем на вэб-сайт кампаніі Pfizer. Інфармацыя, якая дадзена на гэтым сайце, прызначана для агульнага азнаямлення, толькі ў адукацыйных мэтах, і не з’яўляецца рэкламай лекаў, біялагічных дабавак, метадаў медыцынскай дапамогі, медыцынскага абсталявання, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку.  Калі ласка, уважліва прачытайце і азнаёмцеся з гэтымі Умовамі выкарыстання, перш чым атрымаць доступ або выкарыстоўваць гэты вэб-сайт. Атрымліваючы доступ і карыстаючыся гэтым сайтам, вы пацвярджаеце, што прачыталі, зразумелі і пагадзіліся з Умовамі Пагаднення. Калі вы не згодны з Умовамі Пагаднення, вы не можаце наведваць вэб-сайт або выкарыстоўваць дадзеную інфармацыю.

  • Выкарыстанне вэб-сайта. Інфармацыя, пададзеная на гэтым сайце, прызначана для агульнага азнаямлення і ў адукацыйных мэтах. Некаторыя раздзелы дадзенага вэб-сайта прызначаны для пэўных аўдыторый, якія ўключаюць супрацоўнікаў кампаніі Pfizer, кліентаў і акцыянераў, а таксама членаў суполкі аховы здароўя і шырокай грамадскасці. Ваш доступ і выкарыстанне інфармацыі, якая змяшчаецца на вэб-сайце, з’яўляецца прадметам Умоў Пагаднення. Наведваючы і выкарыстоўваючы дадзены вэб-сайт, вы прымаеце дадзенае Пагадненне аб карыстанні без абмежаванняў і агаворак.
     

  • Змест. Pfizer прыкладае разумныя намаганні, каб змяшчаць дакладную і актуальную інфармацыю на гэтым вэб-сайце, але не дае ніякіх гарантый або заяў адносна яе дакладнасці, актуальнасці або паўнаты. Вы пагаджаецеся, што выкарыстанне дадзенага вэб-сайта і яго зместу здзяйсняецца пад вашу асабістую адказнасць. Pfizer адмаўляецца ад усіх гарантый, відавочных ці меркаваных, якія ўключаюць гарантыі камерцыйнай выгады або прыдатнасці да вызначанай мэты. Ні кампанія Pfizer, ні які-небудзь бок, што ўдзельнічае ў стварэнні, вытворчасці або забеспячэнні доступу да дадзенага вэб-сайта не нясе адказнасць за любую шкоду (якая ўключае, без абмежавання, прамыя, выпадковыя, ускосныя або штрафныя страты, якія ўзніклі ў выніку доступу, выкарыстання або немагчымасці выкарыстання вэб-сайта або любыя памылкі ці недагляды ў яго змесце. Гэтае абмежаванне ўключае ў сябе ўрон ад любых вірусаў, якія псуюць ваша камп’ютарнае абсталяванне.
     

  • Пакрыццё ўрону. Вы згодны пакрываць страты, абараняць і ахоўваць кампанію Pfizer, яе службовых асоб, дырэктараў, супрацоўнікаў, агентаў, пастаўшчыкоў і партнёраў ад усіх страт, расходаў, выдаткаў, якія ўключаюць разумныя ганарары адвакатаў, у выніку любога парушэння вамі гэтых Умоў карыстання.
     

  • Канфідэнцыяльнасць. Pfizer паважае прыватнае жыццё карыстальнікаў вэб-сайта. Вы даяце згоду на збор, апрацоўку, захаванне і выкарыстанне вашых персанальных даных у адпаведнасці з Палітыкай канфідэнцыяльнасці кампаніі Pfizer, якая тлумачыць правы і абавязкі карыстальнікаў у дачыненні да інфармацыі, якая раскрываецца на гэтым вэб-сайце. Вы згаджаецеся з тым, што вашы асабістыя даныя, сабраныя Pfizer, могуць быць перададзены нашым філіялам у мяжы групы кампаній, спіс якіх даступны на www.pfizer.com. Калі ласка, звярніце ўвагу на тое, што ў вас ёсць права доступу і права змяніць няправільныя, недакладныя або няпоўныя персанальныя даныя, якія сабраны пра вас. Па любых пытанняў, якія датычацца вашай канфідэнцыяльнасці, звярніцеся да кантактаў, прадугледжаных у ніжняй частцы гэтага сайта.
     

  • Вэб-сайты і спасылкі на сайты трэціх бакоў. Гэты вэб-сайт можа змяшчаць спасылкі на іншыя вэб-сайты, якія падтрымліваюцца трэцімі бакамі, над якімі кампанія Pfizer не мае кантролю. Такія спасылкі пакідаюцца выключна для зручнасці. Таксама гэты вэб-сайт можа быць даступным па спасылкам трэціх бакоў, над якімі кампанія Pfizer не мае кантролю. Pfizer не дае ніякіх гарантый альбо запэўненняў любога роду ў дачыненні да яе дакладнасці, актуальнасці і паўнаты любой інфармацыі, якая змяшчаецца на такіх вэб-сайтах, і не нясе ніякай адказнасці за любыя страты або пашкоджанні, якія вынікаюць з такога зместу або інфармацыі. Уключэнне любой спасылкі трэцяга боку не мае на ўвазе адабрэння ці рэкамендацыі Pfizer.
     

  • Медыцынская інфармацыя. Гэты вэб-сайт можа змяшчаць агульную інфармацыю, якая адносіцца да розных медыцынскіх станаў і іх лячэння. Дадзеная інфармацыя пакідаецца выключна для інфармацыйных мэт і не прызначана быць заменай кансультацыі, дадзенай урачом або іншым кваліфікаваным спецыялістам аховы здароўя. Інфармацыя, дадзеная пры дапамозе вэб-сайта, не з’яўляецца рэкламай лекавых сродкаў, біялагічных дабавак, метадаў аказання медыцынскай дапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць, вырабы медыцынскага прызначэння і медыцынскую тэхніку. Пацыенты не павінны выкарыстоўваць інфармацыю, якая змяшчаецца ў сапраўдным дакуменце для дыягностыкі стану здароўя або хваробы. Пацыенты павінны заўсёды кансультавацца з урачом ці іншым спецыялістам аховы здароўя для атрымання медыцынскай кансультацыі або інфармацыі аб дыягностыцы і лячэнні.
     

  • Неканфідэнцыйная інфармацыя. Згодна з адпаведнымі ўмовамі, выкладзенымі ў нашай палітыцы канфідэнцыяльнасці, любая камунікацыя або іншыя матэрыялы, якія вы дасылаеце нам праз Інтэрнэт ці па электроннай пошце на вэб-сайт кампаніі Pfizer ці другім спосабам, напрыклад, у выглядзе якіх-небудзь пытанняў, заўваг, прапаноў і да таго падобнае, з’яўляюцца і будуць лічыцца неканфідэнцыяльнай інфармацыяй,  і кампанія Pfizer не мае ніякай адказнасці   любога роду ў дачыненні да такой інфармацыі. Pfizer будзе свабодна выкарыстоўваць любыя ідэі, канцэпцыі, ноу-хау або тэхналогіі, якія змешчаны ў дадзенай камунікацыі, для любых мэт у тым ліку, але не абмяжоўваючыся,  распрацоўкай, вырабам і маркетынгам прадукцыі.
     

  • Таварныя знакі. Усе назвы лекаў, па-за залежнасці ад таго, ці пазначаны яны буйным шрыфтам або з сімвалам таварнага знака, з’яўляюцца таварнымі знакамі кампаніі Pfizer, яе філіялаў, звязаных з ёю кампаній або яе ліцэнзіяраў ці партнёраў па сумеснаму прадпрыемству, калі не пазначана іншае. Выкарыстанне ці няправільнае выкарыстанне гэтых таварных знакаў ці іншых матэрыялаў, за выключэннем выпадкаў, якія прадугледжаны гэтым дагаворам, катэгарычна забаронена і можа з’яўляцца парушэннем закону аб аўтарскім праве і сумежных правах, законаў, якія датычацца да паклёпу, дыскрэдытацыі, закону аб недатыкальнасці прыватнага жыцця і публічнасці, а таксама рэгулявання камунікацый і заканадаўчых актаў. Звярніце ўвагу, што кампанія Pfizer актыўна абараняе свае правы на інтэлектуальную ўласнасць у поўнай адпаведнасці з законам.
     

  • Аўтарскія правы. Увесь змест дадзенага вэб-сайта падлягае абароне аўтарскіх правоў. Copyright © 2002-2022 Pfizer Inc. Змест вэб-сайтаў Pfizer не можа быць скапіраваны, за выключэннем некамерцыйнага індывідуальнага выкарыстання з прытрымліваннем аўтарскіх правоў ці іншых апавяшчэнняў аб правах уласнасці, пасля чаго паўторнае капіраванне, узнаўленне ці іншы спосаб перадачы не можа быць здзейснены. За выключэннем выпадкаў, якія агавораны вышэй, вы не маеце права капіраваць, адлюстроўваць, загружаць, распаўсюджваць, змяняць, узнаўляць, публікаваць ці перадаваць любую інфармацыю, тэкст або дакументы, якія змяшчаюцца на дадзеным вэб-сайце, ці любую частку вэб-сайта на любым электронным носьбіце або ў друкаваным выглядзе, ці ствараць вытворныя работы, якія заснаваны на дадзеных выявах, тэкстах ці дакументах, без пісьмовага дазволу кампаніі Pfizer. Нішто са змешчанага тут не павінна быць патлумачана як ускоснае, наўмыснае ці любое іншае парушэнне ліцэнзіі ці правоў на патэнт ці таварны знак Pfizer, або якога-небудзь трэцяга боку.
     

  • Абмежаванні доступу. Гэты вэб-сайт і яго змест адпавядаюць законам і правілам Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на тое, што інфармацыя на гэтым вэб-сайце даступная карыстальнікам за межамі Рэспублікі Беларусь, інфармацыя, якая датычыцца прэпаратаў Pfizer, прызначана для выкарыстання толькі жыхарамі Рэспублікі Беларусь. У іншых краінах могуць існаваць законы, нарматыўныя патрабаванні і правілы медыцынскай практыкі, якія адрозніваюцца ад прынятых у Рэспубліцы Беларусь. Гэты сайт змяшчае спасылкі на іншыя сайты, створаныя рознымі аперацыйнымі падраздзяленнямі і даччынымі кампаніямі Pfizer, некаторыя з якіх знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь. Гэтыя сайты могуць змяшчаць інфармацыю, якая падыходзіць толькі для гэтай пэўнай краіны. Pfizer захоўвае за сабой права абмежаваць дазвол сваіх прэпаратаў ці паслуг якой-небудзь асобе, геаграфічнаму рэгіёну ці юрысдыкцыі і/або абмежаваць колькасць якіх-небудзь прэпаратаў ці паслуг, якія мы пакідаем. Любая прапанова для любога прадукту ці паслугі, зробленая на гэтым сайце, з’яўляецца несапраўднай там, дзе гэта забаронена.
     

  • Заканадаўства. Пагадненне аб умовах выкарыстання вамі вэб-сайта рэгулюецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь незалежна ад прымянімых палажэнняў міжнароднага прыватнага права. Любое юрыдычнае дзеянне ці разбор, звязанае з гэтым вэб-сайтам, павінна быць праведзена выключна ў адпаведных судах Рэспублікі Беларусь.
     

  • Рознае. Калі якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення будзе прызнана незаконным, несапраўднымі ці невыканальнымі, то такое палажэнне павінна быць выключана, не закранаючы законную сілу для ўсіх астатніх палажэнняў. Pfizer захоўвае за сабой права змяняць ці выдаляць матэрыялы з дадзенага вэб-сайта ў любы час паводле свайго меркавання.

Пра насКантактУмовы выкарыстанняПалітыка канфідэнцыяльнасці і выкарыстання cookiesПрадстаўнiцтва прыватнай кампанii з абмежаванай адказнасцю «PfIzer Export B.V.» (Каралеўства Нiдэрландаў) у Рэспубліцы Беларусь
Праспект Дзяржынскага 8, пам 403, 220036, Мiнск, Беларусь
© 2002-2023 Pfizer Беларусь. Усe правы ахоўваюцца. PP-UNP-BLR-0035 September 2023